Государственное учреждение образования
"Детский сад № 66 г.Могилева"

21 лютага -Міжнародны дзень роднай мовы

У  рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў  дзяржаўнай установе адукацыi «Дзiцячы сад № 66 г.Магiлева» прайшло шмат мерапрыемстваў.

Да выхаванцаў старэйшай группы прыходзiлi супрацоўнiкi дзiцячай бiблiятэкi № 4.На сустрэчы «Сэрцам роднага слова кранiся» выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а таксама спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове і чыталі вершы.

З 19 лютага па 22 лютага прайшоў марафон «Роднай мовы пералiвы», накіраваны на папулярызацыю роднай мовы,у якiм педагагiчныя супрацаўнiкi,бацкi размаўлялi паміж сабой па-беларуску і прымалi ўдзел у чытаннi вершаў.

З дапамогай беларускіх персанажаў выхавальнікі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах.Дзеці слухалі і чыталі вершы ,казкi на беларускай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні ў рамках акцыi «Гуляем разам у беларускiя народныя гульнi» . Мерапрыемствы мелі на мэце пашыраць сферу выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць і любоў да роднай мовы.Свята атрымалася вяселым і пазітыўным!

Правядзенне дзён роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё.