Государственное учреждение образования
"Детский сад № 66 г.Могилева"

21 лютага — Дзень роднай мовы!

21.02.2025

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Так, 21 лютага 2025 года ў нашай дашкольнай установе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць дзяцей да роднай мовы, развіваць маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы. У кожнай групе выхавацелі дашкольнай адукацыі арганізавалі выставу прысвечаную дню роднай мовы. Гэта і малюнкі, беларускія сувеніры, ручнікі, беларускі посуд, прылады працы, беларускія народныя казкі, вершы, гульні. У групах перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам, беларуская мова ўжывалася ў розных гульнях (рухомыя гульні, гульні-драматызацыі, гульні-дыялогі, гульні-разважанкі, гульні-падказкі). Такім чынам, беларуская мова гучала ў групах на працягу дня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

                                                  Шаўцова Н.А., выхавацель дашкольнай адукацыі