Государственное учреждение образования
"Детский сад № 66 г.Могилева"

Слова тыдня «Забаўлянка»

09.11.2026

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 66 г. Магілёва” ў межах рэспубліканскай ініцыятывы «Слова тыдня» тыдзень з 9 па 13 лістапада прысвечаны слову “Забаўлянка”. З выхаванцамі кожнай групы праводзяцца чытанне забаўлянак, пацешак, гульні, тэатралізаваныя эцюды, творчыя заданні. Выкарыстоўванне розных форм работы са словам, ствараюць адзінае жывое моўнае асяроддзе і дапамагаюць дзецям адчуць выразнасць, мілагучнасць і багацце беларускай мовы.
Медзялянава В.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці